Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 21:48
84 просмотра

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы! 

          Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю , другія мелагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай . Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі , сябрамі , знаёмымі. І вельмі дрэнна , калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

           Святкаванне  Міжнароднага  дня  роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для вучняў і педагогаў .

            Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей , якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

          “Беларуская мова – мелодыя сэрца” – пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў школе.

            На працягу дня вучні расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя словы, гучалі беларускія вершы, загадкі і песні, прйшла віктарына «Не маўчы, гавары па- беларуску», анлайн- чэлендж «Мова краіны маёй», інтэлектуальны турнір «З любоўю да роднага слова», гучалі пажаданні беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.