Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Родительское собрание "Мой родны кут"

Дата: 30 января 2015 в 12:30, Обновлено 6 февраля 2015 в 12:49
727 просмотров

“Мой родны кут”

Усе праблемы нацыянальнага выхавання, станоўча вырашаюцца толькі ў супольнай дзейнасці ўстановы адукацыі, сям`і і грамадства. Сення перад педагогамі і бацькамі стаіць задача: раскрыць дзецям непаўторнасць, багацце і хараство роднага краю, узрасціць у дзіцячай душы насенне любові да роднай гісторыі і культуры.

Добра з гэтай задачай спраўляецца выхавальнік дзіцячага сада-сярэдняй школы №1 г. Рэчыцы Любоў Мікалаевна Дубоўская. Яна не толькі вучыць дзецей любіць сваю Радзіму, але ўмее даць парады бацькам.

Так, 29 студзеня у групе №2 “Сонейка ” у нетрадыцыйнай форме змястоўна і весела прайшоў бацькоўскі сход. Яго мэта была паказаць бацькам узровень ведаў іх дзяцей пра нацыянальную спадчыну; выявіць веды і адносіны саміх бацькоў да патрыятычнага выхавання дзяцей; выклікаць павагу і любоў да родных мясцін, краіны, сваей сям`і.

У адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі была аформлена зала, адзначаны дзве каманды бацькоў “Рамонак” і “Васілек”. Конкурсы, віктарыны суправаджаліся гучаннем народных мелодый і песень. Бацькі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, спявалі песні. Зацікавіла іх і выступленне дзяцей з вяселым танцам “Вясялуха” і выконваннем песні “Спадчына”. Скончыўся сход частаваннем бацькоў беларускімі стравамі і рознымі прысмакамі.

Фотоотчет с мероприятия смотрите на страничке "Фотоальбомы"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.