Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Запрашаем у казку…

Дата: 24 апреля 2013 в 09:12
1 411 просмотров

З самых малых год казка iдзе i жыве побач з намi. Яна захапляе нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага. У казках дабро заўсёды перамагае над злом, мудрыя, мужныя, знаходлiвыя людзi перамагаюць несумленных, нядобрых, лiхiх. Казкi сеюць зерне мудрасцi.

З самых малых год казка iдзе i жыве побач з намi. Яна захапляе нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага. У казках дабро заўсёды перамагае над злом, мудрыя, мужныя, знаходлiвыя людзi перамагаюць несумленных, нядобрых, лiхiх. Казкi сеюць зерне мудрасцi. На жаль, беларускiя казкi дзецi ведаюць горш, чым замежныя.  Зразумела, яны  не такія яскравыя, як, напрыклад, сёняшнія мульцікі, але яны насычаны глыбокай народнай мудрасцю, нязломнай і светлай веры ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральнай чысцінёй, непараўнаным гумарам і вострай сатырай. Можа, яны не такія прасунутыя ў маркетынгавых вокладках, як мікі-маўсы, але яны шчырэйшыя, мудрэйшыя. Беларускiя казкi – гэта наша спадчына, якую мы павiнны ведаць i шанаваць.

Раней у кожнай вёсцы было два-тры чалавека, да якіх прыходзілі дзеці і прасілі распавесці ім казку. І такія людзі павінны быць і зараз: тады нам будзе зразумела, хто мы, беларусы, дзе мы жорсткія, дзе хцівыя, дзе хітрыя, дзе мы героі.

 Менавiта гэтай тэме і было прысвечана мерапрыемства пад назвай “Сустрэча з казкай”, якое прайшло ў нашай школе 20 красавіка. Арганізавана яно было настаўнікаміі вучнямі першых класаў, якія на  адну гадзіну ператварыліся ў добрых казачнікаўі распавялі гледачам казкі Міколы Захаранка “Дзедавы сувязныя”, Кастуся Цвірко “Спрэчка звяроў” i беларускую народную казку “Разумная Варона”.

Пад час мерапрыемства дзеці не толькі распавядаліі слухалі казкі, але і адгадвалі беларускія загадкi, з задавальненнем гуляліў рухомыя гульні.

Да мерапрыемтсва першакласнікі намалявалі малюнкі, выстава якіх пад назвай “Запрашаем у казку…”  прайшла ў гэтый жа дзень.

Ні дзеці, ні бацькі, ні на хвіліну не пашкадавалі, што гэтую гадзіну правялі разам з казачнымі героямі, а мэты, пастаўленыя настаўнікамі першых класаў: далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова, выхоўваць павагу да роднай спадчыны, былі дасягнуты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.