Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 17 февраля 2021 в 15:07, Обновлено 17 февраля 2021 в 15:23
178 просмотров

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, -

Нам цяпер ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце.

Наша несмяротнае жыццё.

Г.Бураўкін

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Традыцыйна з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны з 15 па 21 лютага ў нашай школе праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

План

правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Мерапрыемствы

Клас

Дата 

Час  

Месца

Адказныя

Прэзентацыя кніжнай выставы “Чытаем па-беларуску”

5-11

15.02.2021

13.00

Бібліятэка

Дзегцярэнка С.В.

Дайнека Н.М. Беккер Л.К.

Дзегцярэнка Н.У.

Турнір-віктарына “Ці ведаеш ты свой край?”

7-е

17.02.2021

12.55

1.8

Дзегцярэнка С.В.

Конкурс “Самы шчыры беларус”

5-е

17.02.2021

12.55

3.8

Дзегцярэнка Н.У.

Літаратурны вернісаж “Пісьменнікі пра мову”

9 -е

18.02.2021

13.40

3.1

Дзегцярэнка С.В.

Гульня-віктарына “Паўтараем, на родной мове размаўляем”

6-е

18.02.2021

13.40

1.2

Дайнека Н.М.

Культуралагічная віктарына “Беларуская скарбонка”

8-е

18.02.2021

14.45

1.2

Дайнека Н.М.

Конкурс газет, прысвечаных творчасці пісьменнікаў юбіляраў

5-11

19.02.2021

13.00

Бібліятэка

Дзегцярэнка С.В.

Дайнека Н.М. Беккер Л.К.

Дзегцярэнка Н.У.

Конкурс “Знаўцы роднай мовы”

5-е

19.02.2021

14.00

1.2

Беккер Л.К.

Конкурс “Буслік”

5-11

19.02.2021

15.00

3.6

Дайнека Н.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.